Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Высцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата не мае даверу, бо кожны брат ашуквае, ды кожны прыяцель чыніць падступна,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Высьцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата ня мае даверу, бо кожны брат, ашукваючы, ашуквае, і кожны бліжні ачарняе падступна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Трымайцеся кожны сябра свайго, і не давярайце ніводнаму з братоў сваіх; бо кожны брат ставіць спатыку другому, і кожны сябар пераносіць паклёпы.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:4
28 Крыжаваныя спасылкі  

А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»


Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.


хто не падманвае языком сваім, не робіць благога блізкаму свайму і ганьбы не ўзводзіць на блізкага свайго;


Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае — той неразумны.


Молат, і меч, і вострая страла — гэта чалавек, які гаворыць ілжывае сведчанне супраць блізкага свайго.


Бо не спяць яны, пакуль благога не зробяць, і сон іх не ахоплівае, калі не дадуць камусьці падножку.


Бо ядуць яны хлеб бязбожнасці і п’юць віно несправядлівасці.


Шэсць ёсць рэчаў, якія Госпад ненавідзіць, і сем — агідныя для душы Яго:


таго, хто кажа ману, хлуслівага сведку, і таго, хто сее звадкі паміж братамі.


Грашым і хлусім супраць Госпада, і адступаемся ад Бога нашага; нараджаем і мармычам з сэрца словы хлусні.


Правадыры гэтага народа — зводнікі, і тыя, кім яны кіравалі, загінулі.


Бо і браты твае, і дом бацькі твайго, нават яны чыняць подступы супраць цябе і крычаць за табою на поўны голас; не вер ім, калі будуць гаварыць табе добрае.


Усе яны — першыя бунтаўнікі, жывуць крывадушна. Яны — медзь і жалеза, псуюць усё.


Язык іх, як страла, якая раніць, вуснамі сваімі прамаўляе ён ашуканства; адзін аднаму жадае супакою, а патаемна ставіць пастку на яго.


У цябе былі паклёпнікі, каб праліваць кроў, і ў цябе елі яны на ўзгорках; і пасярод цябе дапусціліся злачынстваў.


Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!


Ці ж усе мы не маем аднаго Айца? Ці ж не стварыў нас адзін Бог? Дык чаму ж тады кожны з нас крывадушна чыніў адносна брата свайго, парушаючы запавет бацькоў нашых?


Сцеражыцеся людзей; бо павядуць вас на суды і ў сінагогах лупцаваць вас будуць.


І выдасць на смерць брат брата, а бацька – сына; і паўстануць сыны на бацькоў, і да смерці іх спрычыняцца.


А выдаваць вас будуць і бацькі, і браты, і сваякі, і сябры, і аддадуць на смерць некаторых з вас,


каб ніхто не ўзвышаўся і не крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсць мсціўцам за ўсё гэта, як мы вам ужо казалі і сведчылі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы