Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Духоўны ж судзіць усё, а яго ніхто не судзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А духоўны разважае пра ўсё, а пра яго разважыць ніхто ня можа. |
Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
Калі хто хоча выконваць волю Яго, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я Сам ад Сябе гавару.
Яго Паўла захацеў узяць у дарогу з сабой і, прымаючы, абрэзаў яго дзеля юдэяў, якія былі ў тых мясцовасцях, бо ведалі яны ўсе, што бацька яго быў грэкам.
Калі каму здаецца, што ён прарок або духоўны, дык хай ведае, што тое, што вам пішу, ёсць загады Госпада.
І я не мог да вас, браты, прамаўляць як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.
Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні
Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваныя пачуцці, каб разабрацца, што добрае, а што благое.
Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.