А Ісус, адказваючы, сказаў: «Дабраславёны ты, Сімон Бар Ёна, бо не цела і кроў аб’явілі табе, але Айцец Мой, Які ў небе.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажу вам, браты, што цела і кроў не могуць успадкаеміць Валадарства Божага, ды тое, што знішчальнае, не можа мець спадчыны ў незнішчальным. Біблія (пераклад А.Бокуна) А тое скажу, браты, што ня могуць цела і кроў успадкаеміць Валадарства Божага, і сапсутасьць не ўспадкаеміць незьнішчальнасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Царства Божага, і тленьне ня спадкуе нятленьня. |
А Ісус, адказваючы, сказаў: «Дабраславёны ты, Сімон Бар Ёна, бо не цела і кроў аб’явілі табе, але Айцец Мой, Які ў небе.
Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.
тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці – жыццё вечнае;
Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».
Падобна і з уваскрэсеннем мёртвых: сеецца на знішчэнне, а ўваскрасае ў незнішчальнасці;
сеецца цела душэўнае, а паўстае цела духоўнае. Ёсць цела душэўнае, дык ёсць і духоўнае.
ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані зламоўныя, ані рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.
«Ежа – для жывата, і жывот – для ежы». Але Бог знішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад – для цела.
Ці не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць Валадарства Божага ў спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распуснікі, ані балванапаклоннікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані садомцы,
Кажу, браты, што час кароткі! Дык трэба, каб тыя, што маюць жонак, жылі, як быццам не маюць;
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
Бо так ёсць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
Гэта, вось, кажу: запавету аб Хрысце, Богам раней зацверджанага, закон, які з’явіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адкідае, каб знішчыць абяцанне.
Вось, аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як іншыя народы ходзяць у марнасці розуму свайго,
І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы, і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амін.