Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.
ЭКЛЕЗІЯСТА 8:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хоць грэшнік сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хоць сто разоў робіць грэшнік ліхое і зацінаецца ў тым, але ведаю я, што добра будзе богабаязным, якія перад абліччам Ягоным стаяць багавейна; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо грэшнік вось сторазова робіць ліха, а доўжыць дні свае. Але я пазнаў, што добра будзе тым, якія шануюць Бога, якія саромеюцца аблічча Яго. |
Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.
Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.
Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.
Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!
І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
Калі ты будзеш бачыць прыгнёт беднага і парушэньне суду і праведнасьці ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым [рэчам], але мей суцяшэньне, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над імі — яшчэ вышэйшы.
Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гіне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў ліхоце сваёй.
Добра, калі будзеш трымацца аднаго, і ад другога не прыбірай рукі тваёй, бо той, хто баіцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.
Да дня сёньняшняга вы не ўпакорыліся, і не баіцёся, і ня ходзіце паводле Закону Майго і прыказаньняў Маіх, якія Я даў вам перад абліччам вашым і перад абліччам бацькоў вашых.
Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.
Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,
Што, калі Бог, хочучы зьявіць гнеў і зрабіць вядомай магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцю ашчаджаў начыньні гневу, прыгатаваныя на загубу,
Ня будзеш есьці яе, каб было добра табе і сынам тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць тое, што слушна ў вачах ГОСПАДА.
Захоўвай і слухай усе словы гэтыя, якія я загадваю табе, каб было добра табе і сынам тваім пасьля цябе на вякі, калі будзеш рабіць тое, што добрае і што слушнае ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго.
І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».
дык ведае Госпад, як выбаўляць пабожных ад спакусы, а нягоднікаў захоўваць на дзень суду дзеля пакараньня,