Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Хоць сто разоў робіць грэшнік ліхое і зацінаецца ў тым, але ведаю я, што добра будзе богабаязным, якія перад абліччам Ягоным стаяць багавейна;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Хоць грэшнік сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Бо грэшнік вось сторазова робіць ліха, а доўжыць дні свае. Але я пазнаў, што добра будзе тым, якія шануюць Бога, якія саромеюцца аблічча Яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:12
34 Крыжаваныя спасылкі  

Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх - і таго няма ў мяне.


дык, вядома, ведае Гасподзь, як асланяць пабожных ад спакусы, а беззаконцаў захаваць да дня суднага, на пакараньне,


Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй.


Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.


Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў і явіць магутнасьць Сваю, зь вялікай і доўгай цярплівасьцю пераносіў сасуды гневу, угатаваныя на пагібель,


і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;


Але, з упартасьці тваёй і нераскаянага сэрца ты сам сабе зьбіраеш гнеў на дзень гневу і абвяшчэньня праведнага суду ад Бога,


Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго: «Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прымеце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэньня сьвету:


Добра, калі трымацьмешся толькі аднога і не адымеш рукі ад другога; бо хто богабаязны, той пазьбегне ўсяго благога.


А да таго ўсе дні свае еў ён у цемры, у вялікай дакуцы, скрусе й маркоце.


Грэшнікаў даганяе зло, а праведнікам дасца дабро.


Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.


бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.


Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.


ня было яшчэ такога, як Ахаў, які аддаўся б таму, каб рабіць благое перад вачыма Госпада, на што падбівала яго Езавэль;


ня еж яе, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць добрае і справядлівае прад вачыма Госпада.


За гэта Бог рабіў дабро бабкам-павітухам, а народ множыўся і вельмі памацняўся.


і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды.


Слухай і выконвай усе словы гэтыя, якія наказваю табе, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе вавек, калі будзеш рабіць добрае і заўгоднае прад вачыма Госпада, Бога твайго.


шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.


Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;


Выслухаем сутнасьць усяго: бойся Бога і запаведзяў Ягоных трымайся, бо чалавеку ў гэтым - усё.


А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,


Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду.


Ня зьмірыліся яны да сёньняшняга дня, і не баяцца і ня ўчыняюць паводле закона Майго і паводле пастановаў Маіх, якія Я даў вам і бацькам вашым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы