ПСАЛТЫР 37:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепшая дробязь у справядлівага, чым вялікі дастатак у грэшнікаў. |
каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.
Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, і веданьне, і радасьць, а грэшніку дае занятак, каб зьбіраў, і назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам.