ПСАЛТЫР 142:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: «Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне. |
Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.
Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, праведнасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!
Ня ўзгадвай нам беззаконьняў ранейшых; няхай чым хутчэй сустрэне нас літасьць Твая, бо вельмі мы зьнемагліся.
кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
Як кажа прыказка старадаўняя: “Ад ліхіх ліха паходзіць”. Але рука мая ня будзе супраць цябе.