Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 116 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 116

1 Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,

2 бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].

3 Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.

4 І паклікаў я імя ГОСПАДА: «Выратуй, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!»

5 Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.

6 ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.

7 Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.

8 Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.

9 Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.

10 Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны».

11 Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!»

12 Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?

13 Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.

14 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.

15 Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.

16 О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.

17 Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.

18 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,

19 у панадворках Дому ГОС­ПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!

Сачыце за намі:



Аб'явы