Няхай захопіць ліхвяр усё, што яму належыць, і няхай чужынцы захопяць працу ягоную.
НЭЭМІІ 5:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дало раду ў-ва мне сэрца маё, і я спрачаўся са шляхтай і кіраўнікамі, і сказаў ім: «Вы бярэце вялікі адсотак кожны з брата свайго». І я сабраў вялікую грамаду супраць іх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэрца маё абурылася, і я строга выгаварыў знакамітым і начальнікам і сказаў ім: вы бераце ліхву з братоў сваіх. І склікаў я супроць іх вялікі сход Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я разважыў у сваім сэрцы і строгую вымову зрабіў магнатам і кіраўнікам, і казаў ім: «Усе вы бераце з братоў сваіх ліхву!» І я склікаў супраць іх вялікі сход |
Няхай захопіць ліхвяр усё, што яму належыць, і няхай чужынцы захопяць працу ягоную.
Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?
хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!
Пра Цябе кажа сэрца маё: «Шукайце аблічча Маё!» Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!
Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.
Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?
і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.
Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.
Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, той паўстае супраць [ліхадзея].
Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Досыць вам, князі Ізраіля! Кіньце гвалт і прыгнёт, а чыніце суд і праведнасьць! Пакіньце выганяць [з зямлі] народ Мой, кажа Госпад ГОСПАД”.
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным і не патурай багатаму. Праведна судзі бліжняга твайго.
Не бяры ад яго ані адсоткаў, ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе.
Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем.
Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было дакараць [яго].