І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.
ВЫХАД 3:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі, зьбяры старшыняў Ізраіля і скажы ім: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, кажучы: "Наведваючы, наведаў Я вас і [бачыў], што робіцца вам у Эгіпце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ідзі, зьбяры старэйшынаў Ізраілевых і скажы ім: Гасподзь, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якава, і сказаў: Я наведаў вас і ўбачыў, што робіцца з вамі ў Егіпце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”; |
І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.
I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: «Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму.
I дабраславіў Язэпа, і сказаў: «Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня,
I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
I ўзяў Майсей з сабою косткі Язэпа, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраіля, кажучы: «Наведваючы, наведае вас Бог, і вы вынясіце з сабою косткі мае адгэтуль».
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Прайдзі перад абліччам народу, і вазьмі з сабою старшыняў Ізраіля, і кій твой, якім ты ўдарыў раку, возьмеш у руку тваю, і пойдзеш.
I ўзяў Етра, цесьць Майсея, цэласпаленьне і ахвяры для Бога, і прыйшоў Аарон і ўсе старшыні Ізраіля, каб есьці хлеб з цесьцем Майсея перад абліччам Бога.
I на выбраных сыноў Ізраіля Ён ня выцягнуў рукі Сваёй. I яны бачылі Бога, і елі, і пілі.
I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.
I сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». I закрыў Майсей аблічча сваё, бо баяўся глянуць на Бога.
І адказаў Майсей, і сказаў: «А калі яны не павераць мне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: “Не зьявіўся табе ГОСПАД”?».
I паверыў народ, і яны пачулі, што ГОСПАД наведаў сыноў Ізраіля і ўбачыў прыгнёт іхні, і схіліліся, і пакланіліся.
«Гэта каб паверылі, што зьявіўся табе ГОСПАД, Бог бацькоў іхніх, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба».
Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на панадворак першасьвятара на імя Каяфа.
«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],
і зьнішчаць дашчэнту цябе, і дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе камяня на камяні дзеля таго, што не зразумеў ты час адведзінаў тваіх».
і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.
Старостаў, якія сярод вас, прашу я, сустаршыня і сьведка пакутаў Хрыстовых і супольнік славы, якая мае адкрыцца:
І ўстала яна, і нявесткі яе, і вярнуліся з палёў Мааву, бо пачула яна на палях Мааву, што ГОСПАД наведаў народ Свой і даў ім хлеб.