Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 8

1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.

2 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!

3 З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.

4 Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,

5 я думаю: «Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?

6 Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго,

7 і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:

8 авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,

9 птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі».

10 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Сачыце за намі:



Аб'явы