ВЫСЛОЎІ 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спадзявайся на Госпада ўсім сэрцам тваім і не кладзі надзеі на розум твой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю. |
Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.
Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.
Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што не чалавек [вызначае] шлях свой, і ня ў [моцы] чалавека кіраваць крокамі сваімі, калі ён ідзе.
Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,
І здаралася, што мала дзён [стаяла] над Сялібай, і [сыны Ізраіля] паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу].
Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу].
Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.