ВЫСЛОЎІ 16:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Складная мова — соты мядовыя, слодыч для душы і здароўе для цела. |
Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя.
Мёд сотавы сьцякае з вуснаў тваіх, нявеста, мёд і малако пад языком тваім, а водар шатаў тваіх — як водар Лібану.
Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.
Няхай кроплямі падае, як дождж, вучэньне маё, няхай сьцякае, як раса, мова мая, як імжа на зеляніну, як залева на траву.
І я ўзяў кніжку з рукі анёла, і зьеў яе, і яна была ў вуснах маіх салодкая, як мёд, і калі я зьеў яе, стаў горкім жывот мой.