ВЫСЛОЎІ 10:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нянавісць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе грахі. |
Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.
Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?
няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.
А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.