І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».
ВЫСЛОЎІ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мудры слухае і павялічвае веды, а разумны прыдбае ўмеласць: |
І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».
Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Бог далёкі ад няправасьці, і Усемагутны — ад беззаконьня.
Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.
Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.
Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад вачыма народаў, якія, чуючы пра ўсе пастановы гэтыя, будуць казаць: "Толькі [такі] народ мудры і разумны, [як] народ гэты вялікі!"