І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
ВЫСЛОЎІ 1:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады прызываць будуць мяне, а не выслухаю, рупліва шукаць мяне будуць, а не знойдуць мяне. |
І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць; яны [клікалі] да ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім.
Я адчыніла любаму майму; але любы мой пайшоў, аддаліўся. Душа мая млела, калі ён прамаўляў. Шукала яго і не знайшла яго, гукала яго і ён не азваўся мне.
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
Дзеля гэтага так кажа Госпад: “Я навяду на іх ліха, з якога яны ня змогуць выйсьці, і яны будуць клікаць да Мяне, але Я ня выслухаю іх”.
Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».
І Я таксама пастаўлюся да іх з лютасьцю, ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [іх]. І будуць клікаць у вушы Мае голасам моцным, але Я ня выслухаю іх».
Пайду, вярнуся на месца Маё, аж пакуль не прызнаюць віну сваю і будуць шукаць аблічча Маё. У прыгнечанасьці сваёй будуць пільна шукаць Мяне.
З авечкамі сваімі, з валамі сваімі пойдуць шукаць ГОСПАДА, але ня знойдуць. Ён аддаліўся ад іх.
І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.
Тады яны будуць клікаць да ГОСПАДА, але Ён не адкажа ім, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час, бо яны робяць ліхоту ўчынкамі сваімі.
“І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І вярнуліся вы, і плакалі перад абліччам ГОСПАДА, але ГОСПАД ня выслухаў голасу вашага і не прыхіліў вуха да вас.
І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень».