Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 18:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць; яны [клікалі] да ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 Яны клікалі, і не было таго, хто збавіў бы; да Госпада, і не выслухаў іх.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 18:42
10 Крыжаваныя спасылкі  

І засталося ў Егаахаза з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхотнікаў, бо выбіў іх валадар Сірыі і зрабіў іх як пыл на патаптаньне.


Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда?


Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.


тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне.


Супраць народу крывадушнага Я пасылаю яго, і пра народ гневу Майго Я загадваю, каб здабыць здабычу [ў ім] і зрабаваць рабаваньнем, таптаць яго таптаньнем, як балота на вуліцы.


Бо супачыне рука ГОСПАДА на гары гэтай, а Мааў будзе стаптаны на месцы сваім, як топчуць салому ў гной.


Хто абудзіў праведніка з усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны сьці­рае іх у парахно, лук ягоны разносіць іх, як салому.


І яны будуць, як волаты, якія топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць ваяваць, бо ГОСПАД з імі, і асаромяць вершнікаў на конях.


І будзеце таптаць бязбожных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, які Я зраблю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы