І шмат дзён Ізраіль быў бяз Бога праўдзівага, і без сьвятара-вучыцеля, і без Закону.
АСІІ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп выданьня: як што ты адкінуў веданьні, дык і я адкіну цябе ад сьвяшчэнадзейства перада Мною; і як ты забыў закон Бога твайго, дык і Я забуду дзяцей тваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх. |
І шмат дзён Ізраіль быў бяз Бога праўдзівага, і без сьвятара-вучыцеля, і без Закону.
Вол ведае гаспадара свайго, і асёл — жолаб уласьніка свайго, а Ізраіль ня ведае [Мяне], народ Мой не разумее».
Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.
Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць яго. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.
А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].
І даюць кнігу гэтую таму, які ня ўмее чытаць, кажучы: «Чытай яе!», а ён кажа: «Я ня ўмею чытаць».
Народзе Мой, немаўля цябе крыўдзіць, а жанчыны над табой пануюць. Народзе Мой, правадыры твае ашукваюць цябе і шлях сьцежкі тваёй блытаюць.
Зьбярыцеся і прыходзьце, наблізьцеся разам, выратаваныя з народаў. Ня ведаюць [нічога] тыя, якія носяць драўлянага ідала свайго і моляцца да бога, які ня можа збавіць.
Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.
Сьвятары не казалі: “Дзе ГОСПАД?” І тыя, што трымаюць Закон, ня ведалі Мяне; і пастухі паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысьць Баала і пайшлі за тымі, якія не даюць дапамогі.
Бо неразумны народ Мой, ня ведае Мяне; сыны дурныя і бязглуздыя; мудрыя, каб чыніць зло, але добрага рабіць ня ўмеюць.
“Паслухай гэта, прашу, народ бяз розуму і бяз сэрца, які мае вочы, і ня бачыць, мае вушы, і ня чуе.
І яны будуць навучаць народ Мой [адрозьніваць] паміж тым, што сьвятое, і тым, што звычайнае, і будуць вучыць [адрозьніваць] паміж тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.
На пашах сваіх яны насыціліся; яны насыціліся, і ўзганарылася сэрца іхняе, і яны забыліся пра Мяне.
І Я наведаю яе за дні Баалаў, для якіх яна кадзіла, і аздаблялася завушніцамі сваімі і кляйнотамі сваімі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а пра Мяне забылася, кажа ГОСПАД.
Слухайце слова ГОСПАДА, сыны Ізраіля, бо ГОСПАД мае спрэчку з жыхарамі зямлі гэтай, бо няма праўды і няма міласэрнасьці, і няма веданьня Бога на зямлі.
Народ Мой пытаецца ў дрэва свайго, і кій ягоны адказвае яму, бо дух распусты зьвёў у аблуду [яго], і яны чыняць распусту, [адступаючы] ад Бога свайго.
Ня буду караць дочак вашых, што чыняць распусту, і нявестак вашых, што чужаложаць, бо вы аддзяляецеся з распусьніцамі і складаеце ахвяры з блудніцамі, і народ не разумее, што ўпадзе.
Не даюць учынкі іхнія вярнуцца да Бога іхняга, бо дух распусты ў нутры іхнім, і яны ня ведаюць ГОСПАДА.
Чужынцы зьядаюць сілу ягоную, а ён ня ведае; таксама сівізна пабяліла яго, а ён ня ведае.
Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.
Пішучы, напісаў Я для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.
І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.
Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
“Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.