Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць у намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою».
ІСАІ 60:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо на Мяне чакаюць астравы, і першымі [плывуць] караблі Таршышу, каб прывезьці сыноў тваіх здалёк, срэбра іхняе і золата іхняе з імі дзеля імя ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так, Мяне чакаюць выспы і наперадзе іх - караблі Фарсіскія, каб перавезьці сыноў тваіх здалёк і зь імі срэбра іхняе і золата іхняе, у імя Госпада Бога твайго і Сьвятога Ізраілевага, бо Ён праславіць цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Мяне чакаюць астравы, а ў першую чаргу — караблі Тарсіса, каб прывезці сыноў тваіх здалёку, срэбра іх і золата іх разам з імі; дзеля імя Госпада Бога твайго і Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе. |
Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць у намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою».
І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі.
бо караблі Таршышу, якія меў у моры валадар разам з караблямі Хірама, раз у тры гады прыходзілі з Таршышу, і прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў.
Таксама калі чужынец, які не з народу Твайго, Ізраіля, прыйдзе з зямлі далёкай дзеля імя Твайго,
Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.
I сказаў [Госпад]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».
З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
Дзеля гэтага слаўце ГОСПАДА на ўсходзе, і на астравах марскіх — імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
Сьпявайце ГОСПАДУ сьпеў новы, хвалу Ягоную — з канцоў зямлі. Няхай шуміць мора і ўсё, што ў ім, астравы і жыхары іхнія.
Ён ня стоміцца і не зьняможацца, аж пакуль не ўстановіць на зямлі суд, і на Закон Ягоны чакаюць астравы.
Праз тое, што ты стаўся ў вачах Маіх дарагім і слаўным і Я люблю цябе, Я аддам людзей замест цябе і народы за душу тваю.
Скажу поўначы: «Аддай!», і поўдню: «Ня стрымлівай! Прывядзі сыноў Маіх здалёк, і дочак Маіх з канцоў зямлі,
Я наблізіў праведнасьць Маю, яна ўжо недалёка, і збаўленьне Маё не замарудзіць, і Я дам на Сыёне збаўленьне, і Ізраілю — славу Маю.
Паслухайце Мяне, астравы, зважайце, далёкія народы! ГОСПАД паклікаў Мяне з улоньня [маці], ад чэрава маці Маёй Ён узгадаў імя Маё.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я падыму руку Маю да народаў, і да плямёнаў уздыму сьцяг Мой, і панясуць сыноў тваіх на руках, а дочкі твае будуць несены на плячах.
Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы; на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.
Вось, ты паклічаш народ, якога ня ведаеш, і народы, якія цябе ня ведалі, прыбягуць да цябе дзеля ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.
Я загневаўся і ўдарыў яго за беззаконьне хцівасьці ягонай, адвярнуўся і загневаўся; але ён, узбунтаваны, пайшоў па шляху сэрца свайго.
Падымі вочы твае навакол і паглядзі, усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе. Сыны твае прыходзяць здалёк, і дочак тваіх нясуць на плячах.
Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, яны нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць.
У той час Ерусалім назавуць Пасадам ГОСПАДА. І зьбяруцца ў ім, у Ерусаліме, усе народы ў імя ГОСПАДА, і ня будуць ужо хадзіць паводле закамянеласьці сэрца ліхога свайго.
І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.
І імя Маё сьвятое абвяшчу сярод народу Майго Ізраіля, і больш ня дам зьневажаць імя Маё сьвятое, і даведаюцца народы, што Я — ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля”.
Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой з жалеза і капыты твае зраблю з медзі, і ты скрышыш шмат народаў, і зробіш заклятым для ГОСПАДА прыбытак іхні і багацьце іхняе [аддасі] для ГОСПАДА ўсёй зямлі.
У той дзень прыйдуць да цябе і з Асірыі, і аж да гарадоў умацаваных, і ад гарадоў умацаваных аж да ракі, і ад мора да мора, і ад гары да гары.
Страшны будзе ГОСПАД для іх, бо схуднеюць усе богі зямлі, і паклоніцца Яму кожны на месцы сваім, усе астравы народаў.
І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім.
І Я паведаміў ім імя Тваё і паведамлю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».
А Госпад сказаў да яго: «Ідзі, бо ён — Мая выбраная пасудзіна, каб несьці імя Маё перад паганамі, і валадарамі, і сынамі Ізраіля,
Яны сказалі яму: «З далёкай вельмі зямлі прыйшлі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце,