Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 60:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Сыны чужынцаў адбуду­юць муры твае, а валадары іхнія будуць служыць табе, бо ў гневе Маім Я ўдарыў цябе, але ў ласкавасьці Маёй зьлітуюся над табою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Тады сыны іншаземцаў будавацьмуць сьцены твае, і цары іхнія - будуць служыць табе; бо ў гневе Маім Я пабіваў цябе, а ва ўпадабаньні Маім буду мілажальны да цябе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І адбудуюць сыны чужаземцаў муры твае, а іх цары служыць будуць табе, бо ўдарыў Я цябе ў гневе Сваім, але ў Сваёй дабраце пашкадаваў цябе.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 60:10
20 Крыжаваныя спасылкі  

А Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш жыць на вякі, і памяць Твая — з пакаленьня ў пакаленьне.


Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!


І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.


І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».


А сыноў чужынцаў, якія далучыліся да ГОСПАДА, каб служыць Яму і любіць імя ГОСПАДА, і быць для Яго слугамі, усіх, хто захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і хто трымаецца моцна запавету Майго,


І прыйдуць народы да сьвятла твайго, і валадары — да зьзяньня бляску твайго.


абвяшчаць год ласкі ГОСПАДА і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх засмучаных,


І стануць чужынцы, і будуць пасьвіць авечак вашых, і сыны чужынцаў будуць аратымі вашымі і вінаградарамі вашымі.


Ня гневайся, ГОСПАДЗЕ, так моцна і ня памятай заўсёды беззаконьне [нашае]. Вось, паглядзі, мы ўсе — народ Твой!


І Я таксама вазьму з іх сьвятароў і лявітаў, кажа ГОСПАД.


І запалае ГОСПАД рэўнасьцю пра зямлю Сваю, і зьлітуецца над народам Сваім.


І далёкія прыйдуць, і будуць будаваць сьвятыню ГОСПАДА; і вы даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас. І гэта станецца, калі вы слуханьнем слухаць будзеце голас ГОСПАДА, Бога вашага».


І народы збаўленых будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і валадары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свае.


І прынясуць у яго славу і гонар народаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы