ЁВА 33:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось у гэтым няпраўда твая, адказваю табе, таму што Бог вышэйшы за чалавека. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, ты ў гэтым несправядлівы, адкажу табе, бо Бог большы за чалавека. |
і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.
Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»
«Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраіля, як гэты ганчар? — кажа ГОСПАД. Вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраіля, у руцэ Маёй.
Вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Паслухайце, прашу, дом Ізраіля! Ці шлях Мой несправядлівы, ці шляхі вашыя несправядлівыя?