І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар, бо прарок Элісэй, які ў Ізраілі, паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».
ЁВА 12:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён выяўляе глыбіннае з цемры і выводзіць да святла цень смерці. |
І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар, бо прарок Элісэй, які ў Ізраілі, паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».
і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.
Няхай зацемняць яго цемра і цень сьмерці, няхай схавае яго змрок, і няхай напоўніцца ён хмарамі.
Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне»,
А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.
Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога прыкрытага, каб не адкрылася, ані тайнага, каб ня сталася вядомым.
зьявіць [сьвятло] тым, што сядзяць у цемры і ў ценю сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на шлях супакою».
Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.