І сказаў Абрам Сарай: «Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх». І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
3 ЦАРСТВАЎ 12:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў валадар народу жорстка, бо ён адкінуў параду старшыняў, якую яны яму давалі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказаў цар народу сурова і пагардзіў парадай старцаў, што яны раілі яму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адказаў цар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі, |
І сказаў Абрам Сарай: «Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх». І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.
I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужы ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: «Адкуль вы прыйшлі?» I яны сказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў».
І адказалі ўсе людзі Юды людзям Ізраіля: «Бо валадар нам бліжэйшы. Чаму вы лічыце гэта ліхім для вас? Ці мы зьелі што ў валадара? Ці мы забралі [нешта] для сябе?»
І на трэці дзень прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама, як быў ім сказаўшы валадар, кажучы: «Вярніцеся да мяне праз тры дні».
а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».
I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».
І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу».
Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а ў вуснах бязбожнікаў — падступнасьць.
І хто ведае, ці мудрым ён будзе, ці неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] ўсёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў і якія мудрасьцю зьбіраў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць.
Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
І сказаў Давід Ёнатану: «Хто паведаміць мне, калі бацька твой жорстка адкажа табе?»