1 ЦАРСТВАЎ 20:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзлаваўся Саўл на Ёнатана, і сказаў яму: «Ты, сын жанчыны здрадлівай, ці ж я ня ведаю, што ты любіш сына Есэя на ганьбу тваю і на ганьбу маці тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады моцна ўгневаўся Саўл на Ёнатана і сказаў яму: сыне нягодны і непакорлівы! хіба я ня ведаю, што ты сябраваўся з сынам Ясэевым на сорам сабе і на сорам маці тваёй! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саўл, узлаваўшыся на Ёнатана, сказаў яму: «Ты, сын жанчыны нясталай, ці ж я не ведаю, што ты любіш сына Ясэя на ганьбу сваю і на ганьбу галізны маці сваёй? |
Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Нікчэмны”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.
Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
Ён казаў: “Адпусьці мяне, бо сям'я мая ў горадзе складае ахвяру, і брат мой запрасіў мяне, і калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, я пайду і наведаю братоў маіх”. З гэтай прычыны не прыйшоў ён на банкет валадара».
Як доўга будуць дні жыцьця на зямлі сына Есэя, ня будзеш у бясьпецы ані ты, ані валадараньне тваё. Дык цяпер пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён павінен памерці».