А я яшчэ кволы, хоць і памазаны на цара, а гэтыя людзі, сыны Сэруі, мацнейшыя за мяне. Хай адплаціць Госпад злачынцу паводле ліхоты яго».
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся да яго людзі пустыя, сыны Бэліяла, і ўмацаваліся супраць Рэхабаама, сына Салямона. А Рэхабаам быў малады і слабы сэрцам, і ня вытрымаў перад абліччам іхнім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся вакол яго людзі, людзі распусныя, і ўмацаваліся супроць Раваама, сына Саламонавага; а Раваам быў малады і слабы сэрцам і ня ўстояў супроць іх. |
А я яшчэ кволы, хоць і памазаны на цара, а гэтыя людзі, сыны Сэруі, мацнейшыя за мяне. Хай адплаціць Госпад злачынцу паводле ліхоты яго».
і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».
і прыйшлі два чалавекі, сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сведчылі яны, як людзі д’ябальскія, супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзніў супраць Бога і цара». Таму вывелі яго за горад і ўкаменавалі.
А ўвесь Ізраэль, бачачы, што цар не захацеў іх слухаць, сказаў яму: «Не маем мы нічога супольнага з Давідам, ані спадчыны з сынам Ясэя! Вяртайся ў свае палаткі, Ізраэлю! А ты, Давідзе, глядзі свой дом!» І вярнуўся Ізраэль у свае палаткі.
Такім чынам, набраўся сіл цар Рабаам у Ерузаліме і далей цараваў. Калі ж стаў царом, меў сорак адзін год, і семнаццаць гадоў валадарыў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад, каб там пакінуць Сваё імя паміж усіх пакаленняў Ізраэля. І імя маці яго Наама аманіцянка.
Не сядзеў я разам з мужамі марнымі, і не ўвайду разам з тымі, што дзейнічаюць спадцішка.
Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.
Хто зямлю сваю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто шукае адпачынку — напоўніцца галечай.
Тады зайздросныя юдэі, узяўшы з рынку нейкіх нягодных людзей і ўчыніўшы натоўп, збунтавалі горад і, знайшоўшы дом Язона, шукалі іх, каб вывесці да народа.
Браты! Не будзьце дзецьмі розумам, але будзьце немаўлятамі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.
“Выйшлі з асяроддзя твайго сыны Бэліяла і адварочваюць жыхароў горада свайго, і кажуць: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты не ведаеш”, —
Бо ёсць таксама шмат непаслухмяных, пустаслоўных ды спакуснікаў, асабліва з абрэзаных,
Адносна часу вы павінны б быць настаўнікамі, а вось, вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў пачаткам слоў Божых, і вы такія, што вам малако належыцца, а не цвёрдая страва.
І ён, уцякаючы ад іх і пазбягаючы іх, абжыўся ў зямлі Тоб; і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім.
І далі яму семдзесят сікляў срэбра з дома Баал-Бэрыта; ён сабраў сабе адтуль людзей наёмных і бадзяжных, якія пайшлі за ім.
І сабраліся да яго ўсе тыя, хто цярпеў нястачы і меў даўгі, і засмучаныя духам; і ён стаўся іх кіраўніком, і было з ім каля чатырох сотняў чалавек.