Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Бяда табе, зямля, калі твой цар — юнак і калі твае князі рана частаванне ядуць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, і калі твае князі ад раніцы ядуць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Гора табе, зямля, калі цар твой - дзіця і калі ўладыкі твае ядуць рана!

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:16
16 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я яшчэ дадам да вашага ярма; бацька мой караў вас бізунамі, а я буду караць вас скарпіёнамі”».


і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.


Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ў Ерузаліме цараваў адзінаццаць гадоў.


Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі пачаў кіраваць, і тры месяцы быў царом у Ерузаліме.


Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, ды адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; і дапускаўся ліха перад Госпадам, Богам сваім.


Васемнаццаць гадоў меў Ёахін, калі стаў царом, і ўладарыў у Ерузаліме тры месяцы і дзесяць дзён, і дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада.


Кіраўнік, што пазбаўлены разважлівасці, прыгнятае многіх; а хто ненавідзіць хцівасць — дні таго стануць доўгімі.


Праца неразумных будзе абцяжарваць тых, хто не ведае, як ісці ў горад.


О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.


“Дом Давіда! Гэта кажа Госпад: “Судзіце справядліва раніцай, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, каб часам не ўзняўся гнеў Мой, як агонь, ды не разгарэўся так, што не будзе каму загасіць, з прычыны ліхоты ўчынкаў вашых”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы