Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
1 ЯНА 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось давер, які мы маем да Яго, што, калі чаго паводле волі Яго просім, Ён слухае нас. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, якую адвагу мы маем перад Ім, што, калі просім чаго па волі Ягонай, Ён слухае нас; |
Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
ФЭ. Але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха, каб сцерці з зямлі і памяць аб іх.
“Пакліч Мяне, і Я выслухаю цябе і абвяшчу табе справы вялікія і недасяжныя, якіх ты не ведаеш”.
Я ведаў, што Ты Мяне заўсёды выслухоўваеш, але дзеля народа, які стаіць навокал, Я сказаў, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў».
І пра што толькі прасіць будзеце ў імя Маё, зраблю гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне;
Калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.
Дасюль нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць ваша была поўнай.
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
Бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак існавання аж да канца цвёрда захаваем,
Хрыстос жа – як Сын у доме Сваім. Дом жа Яго – мы, калі захаваем цвёрдую веру і ўслаўленне надзеі аж да канца.
просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён з’явіцца, мелі ў Ім адвагу ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі перад Ім сораму.