Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх».
1 ПЯТРА 4:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Служыце адны адным тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнай ласкі Божай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) служэце адно аднаму, кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя дойліды разнастайнай мілаты Божай. |
Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх».
І будзе прапаведавацца гэтае Евангелле Валадарства па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
Бо тады будзе вялікая пакута, якой не было ад пачатку свету аж дасюль, дый не будзе.
Хто, думаеш, з’яўляецца верным і разумным паслугачом, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?
Тады адкажуць яны Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, або сасмаглым, або госцем, або голым, або хворым, або ў вязніцы і не паслужылі Табе?”
Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму паслугавалі, але каб паслугаваць і даць душу Сваю на адкупленне многіх».
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны аканом, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
Дык, пазваўшы дзесяць сваіх паслугачоў, даў ім дзесяць мін ды гаворыць ім: “Гандлюйце, пакуль не вярнуся”.
Ёана, жонка Хузы, пракуратара Ірадава, і Зузана, і многа іншых, якія служылі Яму з маёмасці сваёй.
Спадабалася бо ім, і яны – даўжнікі іх. Бо калі пагане атрымаі ўдзел у іх даброццях духоўных, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Дадзенай мне Богам ласкай я, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.
Хто бо цябе адзначае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
І Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі
Хай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць у Госпада ў той дзень. А колькі ён служыў у Эфесе, ты лепей ведаеш.
Належыць бо, каб епіскап быў беззаганны як распарадчык Божы, не горды, не гняўлівы, не п’яніца, не задзіра, не сквапны да ліхой карысці,
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
А Бог усякае ласкі, Які вас паклікаў да вечнай славы Сваёй у Хрысце Ісусе, пасля нядоўгага цярпення [вашага] Сам вас удасканаліць, зробіць непарушнымі, угрунтуе, падмацуе.
Коратка я вам напісаў праз Сілівана, вернага брата, як думаю, перасцерагаючы ды і сведчанне прыносячы, што такая вось праўдзівая ласка Божая; у ёй вы стаіце.