А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
ЯКАВА 3:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта не тая мудрасць, што з вышыні сыходзіць, але зямная, душэўная, шатанская. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава, Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэта бо ня мудрасьць, што згары прыходзіць, а зямная, плоцкая, дэманская; |
А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
А парада Ахітатэла, якую ён даваў у гэты час, была быццам слова Бога; такая была ўсякая парада Ахітатэла, і калі быў ён з Давідам, так і калі быў з Абсаломам.
“Бо неразумны народ Мой, не ведаюць Мяне; сыны дурныя і безразважныя; мудрыя, каб чыніць ліхоцце, але добрага рабіць не ўмеюць”.
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.
Вы ёсць ад бацькі вашага – д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька сваёй хлусні.
і сказаў: «О ты, сын д’ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасці, вораг усякай справядлівасці! Ці не перастанеш ты заварочваць простых дарог Госпадавых?
але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,
Душэўны ж чалавек не прымае таго, што ёсць ад Духа Божага, бо вар’яцтвам яму здаецца гэта, і не можа ўцяміць, бо [гэта] духоўна прасочваецца.
Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іх хітрасці»
дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі ў вас зайздрасць, спрэчкі і нязгода, ці ж вы не цялесныя і ці не робіце па-чалавечы?
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.
лёсам іх будзе загуба, бо бог іх – жывот, слава іх – у ганьбе іх, яны думаюць аб зямным.
таго, прыход якога намаганнем шатана [будзе] з усёю сілаю, і знакамі, і ўяўнымі цудамі,
Дух, вось, адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,
Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.
А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.
І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
Вам жа кажу ды іншым, што ёсць у Тыятыры, якія не маюць гэтае навукі і якія не спазналі, як кажуць, бяздонняў шатанскіх, што не пашлю на вас іншай цяжкасці;
Маюць яны над сабой валадаром анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абадон, а па-грэцку Апаліён.