ЭКЛЕЗІЯСТА 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — марнасць з марнасцей і ўсё марнасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пустая марнасьць сказаў Эклезіяст, пустая марнасьць, - усё марнасьць! |
Як доўга, Госпадзе, ці вечна будзеш хавацца? [Як доўга,] быццам агонь, будзе палымнець Твой гнеў?
Дык прымі клопат з сэрца свайго і ўхілі ліха ад цела свайго; бо дзяцінства і юнацтва — марныя.
Калі многа гадоў пражыве чалавек і з усіх іх будзе цешыцца, то павінен памятаць пра цёмны час, бо будзе яго шмат: усё, што прыйдзе, — марнасць.
І калі азірнуўся я на ўсе справы, што ўчынілі рукі мае, і на тыя працы, на якіх я ўлягаў, і вось — ва ўсім марнасць і засмучанасць духа, і ніякай карысці пад сонцам.
Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Калі аднолькавы канец будзе для мяне і для дурнога, то якая мне карысць з таго, што я больш дбаў пра мудрасць?»
Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
І хто ведае, ці мудры ён будзе, ці дурны? А ён будзе валодаць плёнам працы маёй, на якой я ўлягаў і заклапочаны быў пад сонцам. І гэта таксама марнасць.
Бо ёсць той, хто працуе з мудрасцю, з навукаю і з пільнасцю, і аддае ён долю сваю чалавеку, які не будзе працаваць; і гэта, насамрэч, марнасць і вялікае ліха.
Бо ўсе дні яго — пакуты, а праца яго — турбота, нават ноччу сэрца яго не адпачывае; і гэта таксама марнасць.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Назбіраў сабе таксама срэбра і золата, і багацці цароў і краёў; прыдбаў сабе спевакоў і спявачак, і асалоды сыноў чалавечых — розныя музычныя інструменты і прылады.
Бо доля сыноў чалавечых і жывёлы такая ж самая: як памірае чалавек, так і яны паміраюць; і тое ж самае дыханне ва ўсіх: нічога не мае чалавек болей за жывёлу, бо ўсё — марнасць.
Не было ліку ўсяму народу, усім, якіх ён узначальваў; але тыя, што будуць потым, не ўзрадуюцца яму. І гэта марнасць і турбаванне духа.
Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа.
[чалавек] самотны і другога не мае, ані сына, ані брата, а ўсё ж такі не перастае працаваць, і вочы яго не насычаюцца багаццем і не думае ён, кажучы: «Для каго я працую і пазбаўляю душу маю даброт?» У гэтым таксама марнасць і найгоршы занятак.
Дзе ёсць вялікая маёмасць, там многа і тых, што яе спажываюць; і што за карысць з гэтага ўласніку: хіба што глядзець на багацце сваімі вачамі?
Дзе шмат слоў, там яны памнажаюць марнасць, і што за карысць мае [з гэтага] чалавек?
Бо стварэнне скарылася марнасці не самахоць, але па волі Таго, Хто пакарыў, з надзеяй,