таксама на яго баку Амасія, сын Зэхры, прысвечаны Госпаду, і з ім дзвесце тысяч мужных ваяроў.
СУДЗЬДЗЯЎ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ізраэль адпомшчаны, народ паказаў руплівасць, дабраславіце Госпада! Біблія (пераклад А.Бокуна) «Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ізраіль адпомшчаны, народ паказаў руплівасьць, праслаўце Госпада! |
таксама на яго баку Амасія, сын Зэхры, прысвечаны Госпаду, і з ім дзвесце тысяч мужных ваяроў.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.
Калі я гэта раблю са сваёй волі, маю ўзнагароду; а калі я гэта раблю не па сваёй волі, дык выконваю толькі даручанае мне служэнне.
Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.
Таму хай кожны мяркуе па сваім сэрцы, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.
Хваліце, народы, народ Яго, бо адпомсціць Ён за кроў паслугачоў Сваіх, і прызначыць пакаранне для ворагаў Сваіх, і міласцівы будзе да зямлі народа Свайго».
І ён бачыць пачаткі для сябе, бо там была змешчана частка правадыра, і быў ён з князямі народа, і рабіў справядліва перад Госпадам, і прысуды Яго разам з Ізраэлем».
Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.
Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».
бо праўдзівыя і справядлівыя суды Яго. Бо Ён асудзіў распусніцу вялікую, якая разбэшчвала зямлю сваёй распустаю, і адпомсціў за кроў паслугачоў Сваіх ад рук яе».
Сэрца маё любіць князёў Ізраэля. Тыя, хто добраахвотна ахвяраваў сябе за народ, дабраслаўляйце Госпада!