Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
ПСАЛТЫР 60:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх, |
Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
З’яві цудоўна міласэрнасць Тваю, Ты, Які ратуеш ад ворагаў тых, што на правіцу Тваю спадзяюцца.
Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.
Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых?
Ты паказаў мне шматлікія і ліхія беды; ды зноў ажывіў Ты мяне і з бездані зямной ізноў вывеў.
Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.
Правіца Твая, Госпадзе, — у слаўнай моцы; правіца Твая, Госпадзе, перамагла ворага.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Прабудзіся, прабудзіся, устань, Ерузалім, які піў з рукі Госпада келіх гневу Яго; выпіў ты чару слабасці, напіўся,
Што з каханай Маёй, што ў доме Маім здзяйсняе яна ліхія намеры? Ці ж малітвы і мяса ахвярнае ўхіляць ад цябе твае ліхоты, якімі славішся?»
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».
Пра Бэньяміна сказаў: «Улюбёны Госпадам будзе пражываць упэўнена з Ім, Узвышні будзе апекавацца над ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Яго».
Сапраўды, Ён любіць народы, усе святыя Яго ў руцэ Яго, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюцца навукі Тваёй».