МАРКА 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ён адразу ўстаў і, узяўшы пасцель, пайшоў перад усімі, тк што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі не бачылі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І той адразу ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі ня бачылі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той адразу ўстаў і, узяўшы пасьцель, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзіву даваліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі. |
так што людзі дзівіліся, бачачы, што нямыя гавораць, нямоглыя аздараўляюцца, і кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць. І ўслаўлялі Бога Ізраэля.
Калі ж выгнаў нячыстага духа, нямы той загаварыў. Дык дзівіліся людзі і казалі: «Ніколі гэтага не здаралася ў Ізраэлі».
І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»
Адзін жа з іх, як агледзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
Дык усіх ахапіў жах, і славілі Бога, і былі поўныя страху, кажучы: «Бачылі мы сёння дзівосы».
Дык усіх ахапіў страх і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас» ды: «Бог наведаў народ Свой».
І многія з грамады паверылі ў Яго, і яны казалі: «Ці ж, калі Хрыстос прыйдзе, болей знакаў учыніць, чым Ён учыніў?»
Дык яны, аднаўляючы пагрозы і не знаходзячы, за што караць, выпусцілі іх дзеля народа, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.