Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
МІХЕЯ 7:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьві народ Твой дубцом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць асобна ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасьвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у дні старадаўнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьві народ Твой жазлом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць самотна ў лесе сярод Карміла; хай пасьвяцца яны на Васане і Галаадзе, як у дні старадаўнія! |
Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
Успамінаў я мінулыя дні, разважаў пра ўсе Твае справы, разбіраў усе творы рук Тваіх.
Збаў Твой народ і дай дабраславенне нашчадкам Тваім, і пасві іх і ўзвышай іх на векі вечныя.
бо як будзе вядома, што я і народ Твой знайшлі ласку перад абліччам Тваім, калі Ты не пойдзеш з намі, каб я і народ Твой праславіліся перад усімі народамі, якія жывуць на зямлі?»
«О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о якая прыгожая: вочы твае галубіныя пад вэлюмам тваім. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з гары Галаад.
І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
Хай квітнее і скача, поўная радасці і хвалы. Слава Лібана ёй дадзена, гожасць Кармэля і Сарона; яны ўбачаць славу Госпада, велічнасць Бога нашага.
Праз сваіх вестуноў папракнуў ты Госпада і сказаў: “З мноствам маіх калясніц узышоў я на горныя узвышшы, на вяршыні Лібана; ды ссек вершаліны кедраў яго і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры густыя.
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
не будуць ужо галадаць ані смагнуць, і не ўдарыць іх спякота або сонца, бо кіраваць імі будзе Літасцівец іх ды павядзе іх да крыніц водаў.
І стане Сарон выганам для статкаў, а лагчына Ахор — месцам спачынку для валоў, на карысць народу Майму, якія шукалі Мяне.
Устаньце і ідзіце на народ спакойны, які пражывае бяспечна, — кажа Госпад; — няма ў іх брамаў, і засавак, і жывуць яны самі па сабе.
Успомніў Ерузалім дні гора свайго і выгнання, усе каштоўнасці свае, якія меў у даўнасці, пакуль не ўпаў народ яго ў рукі варожыя і ніхто яму не дапамог; бачылі яго ворагі і насміхаліся з загубы яго.
І Я памножу ў вас людзей і жывёлу, і яны будуць павялічвацца і расці; і зраблю, што будзеце вы абжытыя так, як у мінулым, і Я буду абдорваць вас дабротамі больш, чым вы мелі дагэтуль, і вы зразумееце, што Я — Госпад.
Кожная дзесяціна з валоў, авечак, коз, якія праходзяць пад палкай пастуха, кожнае, што пройдзе дзесятым, будзе святой рэччу для Госпада.
У той дзень Я адбудую палатку Давіда, якая ўпала, запраўлю трэшчыны ў ёй, і тое, што развалена, — аднаўлю ды адбудую яе, як у ранейшыя дні,
І ўспадкаемяць яны поўдзень, гару Эзава, ды Сэфэлу філістынцаў; і зоймуюць зямлю Эфраіма, і зямлю Самарыі, а Бэньямін зойме Галаад.
І Ён прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго; і будуць жыць яны бяспечна, бо тады будзе Ён вялікі аж да краёў зямлі,
рэшта Ізраэля. Не будзе дапускацца злачыннасці, не будзе гаварыць ілжыва, і не знойдзецца ў вуснах іх падману; яны бо будуць пасвіцца і вылежвацца, і не будзе каму іх палохаць”».
І вярну іх з зямлі Егіпецкай, і з Асірыі забяру іх, і завяду іх у зямлю Галаад і Лібан, ды не знойдзецца ім месца.
І вось, я пасвіў жывёлу на забіццё для гандляроў статкам. І ўзяў я сабе дзве палкі: адну назваў «Ласка» і другую назваў «Вяроўка»; і пасвіў статак.
Я бачу яго з вяршыняў скал, і з узгоркаў гляджу на яго: вось народ, што жыве асобна і сярод народаў не лічыцца.
Сыны ж Рубэна і Гада мелі многа жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Галаад, прыдатныя на гадоўлю быдла,
зямля, якую Госпад ударыў у прысутнасці супольнасці Ізраэля, край найураджайнейшы, прыдатны для гадоўлі жывёлы, і мы, паслугачы твае, маем вельмі многа жывёлы».
“І ты, Бэтлехэм, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраэлем”».
Ізраэль будзе жыць бяспечна, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю, багатую хлебам і віном, і нябёсы яго сыплюць расу.