ЛУКАША 23:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І было блізу шостай гадзіны, і цемра сталася па ўсёй зямлі аж да дзявятай гадзіны, Біблія (пераклад А.Бокуна) А было каля шостае гадзіны, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Было ж каля шостай гадзіны дня, і зрабілася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай: |
Сонца зменіцца ў цемру, і месяц — у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і страшны.
Гора тым, хто чакае дня Госпадавага! Нашто вам дзень Госпадаў? Ён — цемра, а не святло.
«І будзе так: у той дзень, — кажа Госпад Бог, — загадаю сонцу закаціцца ў поўдзень і зацямню аблічча зямлі ў ясны дзень.
Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Ісус, так закрычаўшы, сканаў, гаворыць: «Сапраўды, Гэты Чалавек быў Сын Божы».
А быў гэта дзень прыгатавання Пасхі, бліз гадзіны шостай. І кажа юдэям: «Вось Цар ваш».
сонца зменіцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.