Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
ЛУКАША 22:70 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты – Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я». Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсе сказалі: «Дык Ты — Сын Божы?» Ён жа прамовіў ім: «Вы кажаце, што Я». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі ўсе: дык Ты Сын Божы? Ён адказваў ім: вы кажаце, што Я. |
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
І, адказваючы, Юда, які Яго выдаў, сказаў: «Ці не я гэта, Рабі?» Гаворыць яму: «Ты сказаў».
Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Аднак кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Магутнасці і прыходзіць на аблоках нябесных».
А Ісус стаў перад намеснікам; і спытаўся ў Яго намеснік, кажучы: «Дык Ты – Цар Юдэйскі?» Сказаў яму Ісус: «Ты кажаш».
Спадзяваўся Ён на Бога, хай жа вызваліць Яго цяпер, калі Ён спагадны да Яго. Бо Ён казаў: “Я – Сын Божы”».
Сотнік жа і тыя, што з ім былі, вартуючы Ісуса, убачыўшы землятрус ды ўсё, што адбывалася, спалохаліся вельмі, кажучы: «Сапраўды, Ён быў Сын Божы».
І, прыступіўшы да Яго, спакуснік сказаў: «Калі Ты – Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні зрабіліся хлебам».
Ісус сказаў яму: «Я ёсць, і вы ўбачыце Сына Чалавечага, што сядзіць праваруч Магутнасці ды прыходзіць на аблоках нябесных».
І спытаўся ў Яго Пілат: «Ці Ты – Цар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».
Дык яны сказалі: «Якая нам яшчэ патрэба ў сведчанні? Бо мы самі чулі з вуснаў Яго».
Дык спытаўся ў Яго Пілат, кажучы: «Ты – Цар Юдэйскі?» А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Ты кажаш».
З многіх выходзілі таксама дэманы, якія крычалі і казалі: «Ты – Хрыстос, Сын Божы». І, забараняючы ім, не дазваляў гаварыць, што яны ведаюць, што Ён – Хрыстос.
аб Тым, Каго Айцец усвяціў і паслаў у свет, вы кажаце: “Ты блюзніш!”, бо Я сказаў: “Я – Сын Божы”?
Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
Адказалі яму юдэі: «Мы маем закон, а паводле закона павінен Ён памерці, бо Ён зрабіў Сябе Сынам Божым».