Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І, прыступіўшы да Яго, спакуснік сказаў: «Калі Ты – Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні зрабіліся хлебам».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 4:3
34 Крыжаваныя спасылкі  

Таму вось і я, не могучы далей стрымацца, паслаў даведацца пра веру вашу, ці не зводзіць вас часам спакуснік і ці не дарэмнай сталася праца наша.


Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.


І вось, голас з неба, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе».


каб не стаў хто распуснікам або бязбожнікам, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго першародства.


і сыны Ізраэля казалі ім: «Лепш бы мы паўміралі ад рукі Госпада ў зямлі Егіпецкай, калі сядзелі пры гаршках з мясам і калі мы елі хлеб уволю. Навошта ты вывеў нас у гэтую пустыню, каб вынішчыць голадам усю супольнасць?»


і зараз жа стаў абвяшчаць у сінагогах Хрыста, што Ён – Сын Божы.


Затым завёў Яго ў Ерузалім, і паставіў Яго на версе святыні, і сказаў Яму: «Калі Ты – Сын Божы, дык кінься адгэтуль ўніз.


І сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты – Сын Божы, дык скажы гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам».


А тыя, што былі ў лодцы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты – Сын Божы».


Адказваючы, Сімон Пётра сказаў: «Ты – Хрыстос, Сын Бога жывога».


Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»


Пачатак Евангелля Ісуса Хрыста, Сына Божага.


І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім, крычучы: «Ты – Сын Божы!»


і, крычучы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Узвышняга? Заклінаю цябе Богам, каб мяне не мучыў».


І, адказваючы, Анёл сказаў Ёй: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Узвышняга агарне Цябе. Таму, што з Цябе народзіцца, Святое, назавецца Сынам Божым.


З многіх выходзілі таксама дэманы, якія крычалі і казалі: «Ты – Хрыстос, Сын Божы». І, забараняючы ім, не дазваляў гаварыць, што яны ведаюць, што Ён – Хрыстос.


Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты – Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я».


І гэта я сам бачыў і сведчу, што Ён – Сын Божы».


Адказаў яму Натанаэль: «Рабі, Ты – Сын Божы, Ты – Валадар Ізраэля!»


Пачуў Ісус, што яго прагналі, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?»


гэтыя ж запісаны, каб вы верылі, што Ісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, ды каб, верачы, мелі жыццё ў імя Яго.


Бо Сын Божы Ісус Хрыстос, Якога мы вам прапаведавалі, – я, і Сіліван, і Цімафей, – не быў: «так» і «не», але ў Ім было «так».


дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў Самога Сябе за мяне.


Маючы, вось, Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнання.


Без бацькі, без маці, без радаводу, без пачатку дзён і не маючы канца жыцця, ён упадобніўся Сыну Божаму і застаецца святаром навекі.


Хто ўчыняе грэх, той ад д’ябла, бо д’ябал ад пачатку грашыць. Дзеля гэтага і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы