Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 4:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 З многіх выходзілі таксама дэманы, якія крычалі і казалі: «Ты – Хрыстос, Сын Божы». І, забараняючы ім, не дазваляў гаварыць, што яны ведаюць, што Ён – Хрыстос.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 Выганяў таксама з многіх дэманаў, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 4:41
14 Крыжаваныя спасылкі  

Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»


І, прыступіўшы да Яго, спакуснік сказаў: «Калі Ты – Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні зрабіліся хлебам».


Калі ж надышоў вечар, прывялі да Яго многіх апанаваных дэманамі, і Ён выгнаў духаў словам ды аздаравіў усіх немачных,


І вось, яны закрычалі, кажучы: «Што Табе да нас, Ісус, Сын Божы? Ці Ты прыйшоў сюды дачасна мучыць нас?»


І гаворыць яму Ісус: «Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей, на сведчанне ім».


Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!»


А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар, прыносілі да Яго ўсіх нямоглых і апанаваных дэманамі;


І аздаравіў многіх, якіх розныя хваробы мучылі, і многіх дэманаў выгнаў, ды не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведалі Яго.


І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім, крычучы: «Ты – Сын Божы!»


І, стаўшы пры ёй, забараніў Ён гарачцы, і яна пакінула яе; і яна зараз жа, падняўшыся, паслугавала ім.


гэтыя ж запісаны, каб вы верылі, што Ісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, ды каб, верачы, мелі жыццё ў імя Яго.


Ты верыш, што Бог адзін? Добра робіш, але і дэманы вераць і дрыжаць!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы