Ярэмія ўчыніў галашэнне па Осіі. Усе спевакі і спявачкі аж па сённяшні дзень учыняюць галашэнні па Осіі, і як бы закон утрымаўся ў Ізраэлі: вось, падаецца ў галашэннях.
ЕРАМІІ 9:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Увага! Паклічце плачак, хай яны прыйдуць ды пашліце за тымі, хто наймудрэйшыя, хай прыйдуць хутчэй, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зважце [на гэта] і паклічце плачак, няхай яны прыйдуць, пашліце па мудрых, і няхай прыйдуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Саваоф: падумайце і паклічце плакальшчыц, каб яны прыйшлі; пашлеце на ўмеліц у гэтай справе, каб яны прыйшлі. |
Ярэмія ўчыніў галашэнне па Осіі. Усе спевакі і спявачкі аж па сённяшні дзень учыняюць галашэнні па Осіі, і як бы закон утрымаўся ў Ізраэлі: вось, падаецца ў галашэннях.
таксама баяцца будуць узвышша і напалохаюцца ў дарозе. Зацвіце міндалевае дрэва, ацяжэе саранча, і асыплецца каперсавы куст, бо будзе ісці чалавек у дом вечнасці сваёй, і па вуліцах кружыць будуць плакальшчыцы;
Абстрыжы валасы свае і адкінь іх, ды падымі лямант на ўзгорках, бо адкінуў Госпад і адпіхнуў пакаленне гневу Яго.
Госпад стаўся як вораг, праглынуў Ізраэля, праглынуў усе пабудовы яго, знішчыў вежы яго ды памножыў у дачкі Юды боль і смутак.
Вось, лямант, і будуць ім лямантаваць; будуць ім галасіць дочкі народаў; будуць ім плакаць дзеля Егіпта і дзеля ўсяго мноства яго будуць галасіць”, — кажа Госпад Бог».
У той час будуць казаць прыпавесць аб вас і бедаваць, галосячы: “Спусташэннем мы абрабаваныя; доля народа майго мяняецца; няма нікога, хто б нам яе вярнуў; палі нашы падзелены між іншаверцамі”.
І прыходзяць у дом начальніка сінагогі, і бачаць роспач, і плач, і галашэнне вялікае.