Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зважце [на гэта] і паклічце плачак, няхай яны прыйдуць, пашліце па мудрых, і няхай прыйдуць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Так кажа Гасподзь Саваоф: падумайце і паклічце плакальшчыц, каб яны прыйшлі; пашлеце на ўмеліц у гэтай справе, каб яны прыйшлі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Увага! Паклічце плачак, хай яны прыйдуць ды пашліце за тымі, хто наймудрэйшыя, хай прыйдуць хутчэй,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

І галасіў Ярэмія па Ёсіі, і ўсе сьпевакі і сьпявачкі апавядаюць пра Ёсію ў галашэньнях сваіх аж да сёньня, і ўвялі іх як звычай у Ізраілі, і вось яны запісаныя ў галашэньнях.


Няхай праклінаюць яе тыя, што дзень праклінаюць, што гатовыя абудзіць Левіятана.


і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі,


Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.


Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак.


«А ты, сыне чалавечы, узьнімі лямант дзеля Тыру


Гэта лямант, і будуць лямантаваць дочкі народаў, і будуць плакаць дзеля Эгіпту, і дзеля ўсяго мноства ягонага будуць лямантаваць, кажа Госпад ГОСПАД».


Паслухайце слова гэтае, якое я ўзьнімаю над вамі, галашэньне пра дом Ізраіля:


У той дзень складуць прыповесьць пра вас, і будуць галасіць галашэньнем, і скажуць: «Зьнішчэньнем мы зьнішчаны. Доля народу Майго зьмянілася. Навошта забраная яна ад мяне! Забраўшы, Ты падзяліў палі нашыя».


І, прыйшоўшы ў дом начальніка і ўбачыўшы жалейнікаў і ўзрушаны натоўп,


І прыходзіць у дом начальніка сынагогі, і бачыць замяшаньне, плач і лямант вялікі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы