ЕРАМІІ 47:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад: «Вось жа, воды нахлынуць з поўначы, і будуць яны, быццам ручай, які разліўся, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў яго, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД. Вось, воды падымаюцца з поўначы, і будуць яны як ручай залеўны, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў у ім, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь: вось, падымаюцца воды з поўначы і зробяцца патокам павадкавым, і затопяць зямлю і ўсё, што напаўняе яе, горад і жыхароў яго; тады залямантуюць людзі, і загалосяць усе насельнікі краіны. |
Галасі, брама! Крычы, горад! Дрыжы, уся Філістэя! Бо з поўначы нахлынае дым; няма ўцекачоў у дружынах яго.
Бо атачае навокал крык мяжу Мааба, аж да Эглаіма бедаванне яго ды аж да Бээр-Эліма галашэнне яго.
І ўстанаўлю закон за норму і справядлівасць за вагу, і град зруйнуе надзею ашуканства, а сховішча затопяць воды.
Якія ад захаду — будуць баяцца імя Госпада, а тыя, што ад усходу сонца, — славы Яго, калі прыйдзе, як ручай у разліве, гнаны духам Госпада.
Пачулі народы пра ганьбу тваю, і галашэнне тваё запоўніла зямлю, бо волат кінуўся на волата, і абодва ўпалі разам».
Слова, якое сказаў Госпад Ярэміі прароку аб нашэсці адносна таго, што прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, каб спустошыць зямлю Егіпецкую:
Як ён пераможаны, што ўсе галосяць! Як Мааб кінуўся наўцёкі і быў асаромлены! Стане Мааб насмешкаю і страхоццем для ўсіх навакол сябе».
Гэта кажа Госпад: «Вось, надыходзіць люд з зямлі паўночнай, і народ вялікі падымецца з канцоў зямлі.
«Ад Дана чуецца хрыпенне коней іх, на голас іржання баявых жарабцоў іх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і паглынуць зямлю ды тое, што поўніць яе, горад і жахароў яго.
і ў бушуючым патопе Ён знішчыць ворагаў Сваіх, і непрыяцеляў Яго будзе пераследаваць цемра.
Але калі б хто сказаў вам: «Гэта ахвяра ідалам», – не ежце з увагі на таго, хто перасцярог, ды з увагі на сумленне. Бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, і прамовіў да мяне, кажучы: «Падыдзі, пакажу табе знішчэнне вялікай распусніцы, што сядзіць над водамі многімі,
І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.