ЕРАМІІ 4:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму зямлю ахопіць смутак, а цемра — цвярдыню неба. Бо Я сказаў так, пастанавіў, і не буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага будзе галасіць зямля і зацемрыцца неба ўгары. Бо Я прамовіў гэтак, і так вырашыў, і ня буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Заплача па гэтым зямля, і нябёсы запамрочацца ўгары, бо Я сказаў, Я вызначыў, і не раскаюся ў тым і не адступлюся ад таго. |
І змарнее ўсё войска нябеснае, і згорнуцца нябёсы, як кніга, і ўсё войска іх спадзе, як спадае ліст з вінаграднай лазы ды сухая лістота з фігавага дрэва.
І шум падымецца над ім у той дзень, як шум мора. Гляне ён на зямлю, а там страшэнная цемра; і святло схавалася ў яго тумане.
Яны прызначылі яго на спусташэнне, смуткуе перад абліччам Маім апусцелы; спустошана ўся зямля, бо няма нікога, каму б дзеля гэтага балела сэрца».
Дакуль жа будзе смуткаваць зямля і трава ў кожнай мясцовасці будзе высыхаць дзеля злачыннасці жыхароў яе? Пагінулі звяры і птушкі, бо [тыя] казалі: «Бог не ўбачыць, што з намі будзе».
«Смутак ахапіў Юдэю, і брамы яе поўныя жалобы, пахіліліся сумна да зямлі, ды падымаецца галашэнне Ерузаліма.
бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо дзеля праклёну сумуе зямля, высахлі пашы ў стэпе, накірунак іх стаўся ліхім, і сіла іх — несправядлівасць.
Не спыніцца гнеў Госпадаў, пакуль не здзейсніць ды пакуль не выканае Ён намераў сэрца Свайго; у апошніх днях зразумееце ўсё цалкам.
Не спыніцца абурэнне гневу Госпадава, пакуль Ён не здзейсніць і не споўніць намераў сэрца Свайго. У апошнія дні зразумееце гэта.
Падыміце сцяг над мурамі Бабілона! Павялічце варту, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо так вырашыў Госпад і здзейсніў тое, што прадказаў супраць жыхароў Бабілона.
Дык ты не маліся за гэты народ, не ўзнось за іх маленне і просьбу, і не пярэч Мне, бо Я не выслухаю цябе.
Здзейсніў Госпад, што намеціў; споўніў слова сваё, што прадказваў у днях даўнасці: знішчыў, не пашкадаваў. І парадаваў ворага праз цябе, і павысіў рог ворагаў тваіх.
Я, Госпад, вырашыў: “Слова Маё споўніцца, і Я выканаю яго: не буду мець літасці, ані пашкадую, ані памілую. Асуджу цябе паводле тваіх паводзін і паводле тваіх ліхіх учынкаў”, — кажа Госпад».
Ці ж з рукі пекла маю вызваліць іх і ад смерці выбавіць іх? Дзе твае пошасці, о смерць? Дзе твая загуба, о пекла? Шкадаванне скрыта перад вачамі Маімі».
Дзеля таго будзе плакаць зямля, і зняможацца кожны, хто жыве на ёй, жыхар яе са зверам палявым, з птушкай паднебнай, і нават рыбы марскія знікнуць.
Спустошана краіна, сумуе зямля, бо знішчана збожжа; сапсаваўся вінаградны сок, звяла аліўкавае дрэва.
Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: “Як задумаў Я вас вынішчыць, калі да гневу справакавалі Мяне бацькі вашы, — кажа Госпад Магуццяў, —
Бог — гэта не чалавек, каб падманваць, і не як сын чалавечы, каб памыляцца. Ці ж Ён скажа і не здзейсніць?
У Ім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны наперад паводле рашэння Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,
каб выявіць нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабання, што Ён раней пастанавіў у Ім,
а Гэты – з прысягаю Таго, Які сказаў Яму: «Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: Ты – Святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
І калі Ён адкрыў шостую пячатку, убачыў я, як зрабіўся жудасны землятрус, і сонца стала чорнае, як мех валасяны, і месяц зрабіўся, як кроў,
А Слава Ізраэля не хлусіць і не раскайваецца; бо гэта не чалавек, каб раскайвацца».