ЕРАМІІ 4:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)28 Дзеля гэтага будзе галасіць зямля і зацемрыцца неба ўгары. Бо Я прамовіў гэтак, і так вырашыў, і ня буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)28 Заплача па гэтым зямля, і нябёсы запамрочацца ўгары, бо Я сказаў, Я вызначыў, і не раскаюся ў тым і не адступлюся ад таго. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)28 Таму зямлю ахопіць смутак, а цемра — цвярдыню неба. Бо Я сказаў так, пастанавіў, і не буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”. Глядзіце раздзел |