Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
ДЗЕІ 17:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды не патрабуе паслугі рук чалавечых, як быццам Яму чаго нестае, бо Ён Сам дае ўсім жыццё, і дыханне, і ўсё. Біблія (пераклад А.Бокуна) і не ўтрымліваецца ад рук чалавечых, быццам нечага патрабуючы, Сам даючы ўсім жыцьцё, і дыханьне, і ўсё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і не вымагае служэньня рук чалавечых, быццам маючы ў нечым патрэбу, а Сам дае ўсяму жыцьцё і дыханьне і ўсё. |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
«Ці можа чалавек быць карысным Богу, калі ён ледзь разумее, як самому сабе быць карысным?
Вось што кажа Госпад Бог, Які стварыў нябёсы і распасцёр іх, умацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, даў подых [жыцця] людзям, якія жывуць на ёй, і дух тым, якія ходзяць па ёй:
Бо не буду вечна спрэчку весці і аж да канца гневацца, бо дух знікаў бы з-прад аблічча Майго істот жывых, якіх Я стварыў.
І прысягнуў цар Сэдэцыя патаемна Ярэмію гэтымі словамі: «Жывы Госпад, Які даў нам гэтую душу, не заб’ю цябе і не выдам цябе ў рукі людзей, тых, якія цікуюць на тваю душу!»
Прароцтва. Слова Госпада, што да Ізраэля і што да Юды. Прароцтва Госпада, Які распасцёр неба, і заснаваў зямлю, і дух чалавека ўдыхнуў у яго:
Яны тады ўпалі на твар і сказалі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыццё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі хто адзін зграшыў?»
«Хай прызначыць Госпад, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы гэтай грамадою
каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі.
Дык ідзіце і навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў заклікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».
але не пераставаў сведчыць аб Сабе, чынячы дабро, даючы нам дажджы, урадлівую пару, напаўняючы ежай і радасцю сэрцы нашы».
Бо мы ў Ім жывём, рухаемся ды існуем, як сказалі некаторыя з вашых паэтаў: “Мы ж ёсць і род Яго”.
і любі Госпада, Бога твайго, і слухай голас Яго, і туліся да Яго, бо Ён жыццё тваё і даўгавечнасць дзён тваіх, каб жыў ты на зямлі, якою прысягнуў Госпад бацькам тваім, Абрагаму, Ізааку і Якубу, што дасць ім яе».
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,