І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.
ДЗЕІ 15:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві. Біблія (пераклад А.Бокуна) але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві; Біблія (пераклад В. Сёмухі) а напісаць ім, каб яны ўстрымаліся ад апаганенага ідаламі, ад распусты, ад душанага і крыві, і каб не рабілі іншым таго, чаго ня зычаць сабе: |
І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.
Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Вы ясце з крывёй, і падымаеце вочы свае на сваіх ідалаў, і праліваеце кроў, і вы хацелі б валодаць зямлёю ў спадчыну?
І я сказаў: «О Госпадзе, Божа, вось, душа мая не апаганеная, і ад маленства свайго аж да гэтае пары не еў я ані падліны, ані раздзёртага дзікімі звярамі, і нячыстае мяса не ўвайшло ў мае вусны».
Даніэль жа рашыў у сэрцы сваім, каб не апаганьвацца стравамі царскімі, ані віном, якое цар піў, ды папрасіў наглядчыка еўнухаў, каб не апаганьвацца.
Ніводны чалавек не наблізіцца да сваяка свайго, каб выявіць заганнасць яго. Я — Госпад.
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
устрымлівацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана, ды ад распусты. Добра вы зробіце, калі ад гэтых рэчаў паўстрымаецеся. Бывайце здаровы».
А адносна паганаў, якія ўверылі, дык мы напісалі, пастанавіўшы, каб яны нічога такога не прытрымліваліся, але толькі цураліся пасвечанага балванам, і крыві, і задушанага, і распусты».
Але я пісаў вам, каб вы не мелі лучнасці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасці ёсць распуснікам, або хціўцам, або балванапаклоннікам, або зламоўным, або п’яніцам, або рабаўніком; з такімі нават не есці разам.
«Ежа – для жывата, і жывот – для ежы». Але Бог знішчыць адно і другое. Дык цела не для распусты, але для Госпада, і Госпад – для цела.
Уцякайце ад распусты! Кожны грэх, які б ні чыніў чалавек, ёсць па-за целам; хто ж распуснічае, супраць свайго цела грашыць.
Ці не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць Валадарства Божага ў спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распуснікі, ані балванапаклоннікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаныя, ані садомцы,
Але з увагі на распусту кожны хай мае сваю жонку, і жонка кожная хай мае свайго мужа.
Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.
каб, калі прыйду да вас зноў, не панізіў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося аплакваць многіх сярод вас, якія раней зграшылі і не навярнуліся з нячыстасці, распусты ды разбэшчанасці, якую зрабілі.
Распуста ж і ўсякая нячыстасць або сквапнасць хай і не ўзгадваюцца ў вас, як і належыць у святых,
Падліны, якой бы яна ні была, не будзеце есці. Дай яе чужынцу, які здарыцца ў тваёй мясцовасці, або прадай чужынцу: бо ты — народ святы для Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго.
Дык мярцвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасць, чужаложства, ліхія пажаданні і сквапнасць, якая ёсць балванапаклонства,
каб не стаў хто распуснікам або бязбожнікам, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго першародства.
Няхай ва ўсіх будзе ў пашане шлюб і ложак беззаганны, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.
Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы вы, дзеля выканання волі паганаў, жылі ў распусце, пажадлівасцях, у злоўжыванні віном, гулянках, папойках і ў агідным балванахвальстве.
і меў ён у руцэ сваёй адкрытую маленькую кніжку. І паставіў ён ногі свае: правую – на мора, а левую – на зямлю,
І пачуў я зноў голас з неба, які гаварыў са мной і казаў: «Ідзі і вазьмі адкрытую маленькую кніжку з рукі анёла, што стаіць на моры і на зямлі».
Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.
І рэшта людзей, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, не навярнуліся ад спраў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і балванам залатым, і срэбраным, і медным, і каменным, і драўляным, якія не могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць,
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.
І паведамілі аб гэтым Саўлу: «Народ грашыць перад Госпадам, ядучы з крывёю». Ён адказаў: «Дапусціліся вы ліхоты. Прыкаціце сюды да мяне вялікі камень».