Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 І паведамілі аб гэтым Саўлу: «Народ грашыць перад Госпадам, ядучы з крывёю». Ён адказаў: «Дапусціліся вы ліхоты. Прыкаціце сюды да мяне вялікі камень».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 І паведамілі Саўлу, кажучы: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён сказаў: «Вы дапусьціліся ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 І паведамілі Саўлу, кажучы: вось, люд грэшыць прад Госпадам, есьць з крывёю. І сказаў Саўл: вы зграшылі; прывярнеце цяпер да мяне вялікі камень.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:33
12 Крыжаваныя спасылкі  

за выключэннем таго, што ёсць целам з душою, якая ў крыві, — не ежце.


Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод іх, еў бы кроў, то скірую аблічча Сваё супраць такой душы ды вынішчу яе з народа яе.


Не ежце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.


Таксама не ўжывайце з ежай крыві аніводнай жывёлы: ні птушкі, ні быдла.


Кожная душа, якая будзе есці якую-колечы кроў, будзе вынішчана з народа свайго”».


Крывадушнік, выкінь перш бервяно з свайго вока і тады ўгледзіш, як выняць сцяблінку з вока брата твайго.


але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.


Таму няма выбачэння табе, кожны чалавеча, калі асуджаеш. Ды ў чым асуджаеш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае ты, які асуджаеш.


за выняткам крыві: яе выльеш на зямлю, як ваду.


Аднаго толькі высцерагайся, каб не спажываць крыві; бо кроў ёсць душа іх, і таму не павінен ты есці душу разам з мясам.


Толькі крыві іх не еж, але, як ваду, вылівай на зямлю.


І сказаў Саўл: «Разыдзіцеся між людзей і скажыце ім: хай прывядзе да мяне кожны вала свайго і барана, і забіце яго на гэтым камені і ежце; і не грашыце перад Госпадам, ядучы разам з крывёю». Такім чынам, увесь народ прыводзіў, што меў у сваёй руцэ ў тую ноч, і забівалі там.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы