Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
ВЫХАД 20:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Майсей народу: «Не палохайцеся, бо выпрабаваць вас прыйшоў Бог і каб страх Яго быў у вас, каб вы не грашылі». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Майсей народу: ня бойцеся; Бог прыйшоў, каб выпрабаваць вас і каб страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі. |
Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».
Ранейшыя ж кіраўнікі, якія былі перада мною, накладалі на народ цяжары і бралі ад іх штодзень замест хлеба сорак сікляў срэбра; але і паслугачы іх прыгняталі народ. Я ж не рабіў гэтага дзеля страху Божага,
І сказаў Ён чалавеку: “Вось, страх Госпадаў — гэта і ёсць мудрасць; а пазбягаць зла — гэта розум”».
Але Майсей сказаў народу: «Не бойцеся; стойце на месцы і ўбачыце збаўленне Госпада, якое ўчыніць Ён вам сёння; бо егіпцян, якіх цяпер бачыце, ужо ніколі не ўбачыце да веку.
Міласэрнасцю і праўдай адкупляецца несправядлівасць, і ў страху Госпада — ухіленне ад ліха.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Бо Я — Госпад, Бог твой, Які трымае цябе за руку і кажа табе: “Не бойся, чарвяк Якубе, Я дапамагу табе.
А цяпер, Ізраэль, чаго жадае ад цябе Госпад, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Яго, ды любіў Яго і служыў Госпаду, Богу твайму, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй,
то не слухай слоў такога прарока або снавідца, бо выпрабоўвае цябе Госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.
у той дзень, калі ты стаяў у прысутнасці Госпада, Бога твайго, на Гарэбе, калі Госпад сказаў мне: «Збяры да Мяне народ, хай пачуюць словы Мае, каб навучыліся шанаваць Мяне ва ўсе дні жыцця на зямлі і навучылі сыноў сваіх».
Шануй Госпада, Бога твайго, і беражы ўсе прыказанні і загады Яго, якія даручаю табе, сынам і нашчадкам тваім на ўсё жыццё, каб даўгавечныя былі дні твае.
І загадаў нам Госпад, каб выконвалі мы ўсе гэтыя прыказанні і каб шанавалі Госпада, Бога нашага, і тады добра будзе нам усім у дні жыцця нашага, як і сёння жывём.
і карміў цябе маннай у пустыні, чаго не ведалі бацькі твае, і пасля таго, як упакорыў і выпрабаваў цябе, урэшце пашкадаваў цябе,
І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.
Дык цяпер бойцеся Госпада і служыце Яму са шчырым сэрцам і найпраўдзіва; выкіньце багоў, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі і ў Егіпце, і служыце Госпаду!
І сказаў Самуэль народу: «Не бойцеся! Вы дапусціліся гэтага ліха, але не пакідайце Госпада і служыце Яму ўсім сэрцам сваім.