Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 20:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І народ усё стаяў воддаль; а Майсей наблізіўся да цёмнага воблака, у якім быў Бог.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І стаяў народ спадалёк, а Майсей уступіў у змрок, дзе Бог.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 20:21
11 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Саламон сказаў: «Госпад сказаў, што будзе жыць у воблаку.


Тады прамовіў Саламон: «Госпад сказаў, што будзе жыць у імгле;


Адзеты ў святло, быццам у шаты, расцягваючы неба, як ветразі,


І ахінуўся цемрай, як заслонай, пасярод яе — палатка Яго: цёмная вада, паветраныя хмары.


Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго выйшаў; вуголле [агністае] пачало расцякацца з Яго.


Аблокі і туман — навокал Яго; справядлівасць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.


А Майсей узышоў да Бога; і паклікаў яго Госпад з гары, і сказаў: «Вось што скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраэля:


Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.


У той час я як пасрэднік стаяў між Госпадам і вамі, каб вам абвясціць словы Яго, бо вы баяліся агню і не ўзышлі на гару. А Ён сказаў:


Які Сам адзін мае несмяротнасць і жыве ў светласці недаступнай, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа; Яму ўшанаванне і валадаранне вечнае. Амін.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы