І плашчом Іллі, які зваліўся з яго, ударыў па вадзе і сказаў: «Дзе зараз Госпад, Бог Іллі?» І ўдарыў па вадзе, і яна раздзялілася туды і сюды, і Элісей перайшоў.
ВЫХАД 14:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; а вада была, быццам мур, з правага і з левага іх боку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I прайшлі сыны Ізраіля па сярэдзіне мора па сухому, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім: а воды былі ім сьцяною з правага і зь левага боку. |
І плашчом Іллі, які зваліўся з яго, ударыў па вадзе і сказаў: «Дзе зараз Госпад, Бог Іллі?» І ўдарыў па вадзе, і яна раздзялілася туды і сюды, і Элісей перайшоў.
Тады Ілля зняў плашч свой, і скруціў яго, і ўдарыў ім па вадзе, якая раздзялілася ў адзін і ў другі бок, і перайшлі абодва па сухому.
І Ты раздзяліў мора перад імі, і перайшлі яны сярэдзінай мора, па сухому; а тых, хто гнаўся за імі, укінуў Ты ў глыбіні мора, як камень у бурлівыя воды.
А сыны Ізраэля па сухім перайшлі праз сярэдзіну мора; і воды былі для іх, як мур, з правага і з левага боку.
Бо ўвайшлі коні фараона ў мора з калясніцамі і коннікамі яго, і ўзвёў на іх Госпад воды марскія; а сыны Ізраэля прайшлі па сухім дне праз сярэдзіну мора».
І ў подыху абурэння Твайго сабраліся воды; і паўстала, як сцяна, цякучая хваля, і на сярэдзіне мора застылі бездані.
А Госпад асушыць заліў мора Егіпецкага ды падыме руку Сваю супраць ракі ў магутнасці подыху Свайго, і разаб’е яе на сем рукавоў так, што можна перайсці іх у сандалях.
І будзе дарога для рэшты народа Майго, якая застанецца ад Асірыі, як было ў той дзень для Ізраэля, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай.
Ці ж не ты высушыла мора, ваду страшэннага бяздоння, зрабіла дарогу з дна марскога, каб прайшлі вызваленыя?
Той, Хто ўзяў за правіцу Майсея рукою велічнасці Сваёй, Які раздзяліў воды перад імі, каб зрабіць Сабе імя вечнае,
Выйшаўшы з Пігахірота, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся лагерам у Мары.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі, што нашы бацькі ўсе былі пад хмараю, і ўсе перайшлі праз мора,
Праз веру перайшлі яны Чырвонае мора, як быццам па сухой зямлі; калі ж спрабавалі гэта зрабіць егіпцяне, былі патоплены.
вада, што цякла зверху, затрымалася на адным месцы накшталт сцяны на вялікай адлегласці ад горада Адамы, які побач з Сартанам; а тая, што цякла ніжэй у мора Арабы, гэта значыць у мора Салёнае, сыходзіла, аж пакуль зусім не знікла.
А народ пераходзіў каля Ерыхона, і святары, якія неслі каўчэг запавету Госпада, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдана цвёрдаю нагою, аж пакуль увесь Ізраэль пераходзіў праз Ярдан па сухім рэчышчы.
Былі яны нам мурам як уночы, так і ўдзень ва ўсе дні, калі мы з імі пасвілі свае статкі.