І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
ВЫСЛОЎІ 22:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто сее несправядлівасць, той збярэ ліха, і розга гневу яго скончыцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе. |
І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
Бо не затрымаецца жазло несправядлівасці над доляй справядлівых, каб справядлівыя не працягвалі рук сваіх да несправядлівасці.
Яшчэ хвілінка малая, і спыніцца абурэнне Маё і гнеў Мой [павернецца] на іх загубу».
«Не цешся ты, уся Філістэя, што зламанае жазло карніка твайго, бо з зародка змяі выйдзе васіліск, і семя яго — лятучы дракон.
Бо зламаў Ты ярмо цяжару яго, і палку над спіной яго, і жазло ката яго, як у дзень мадыянцаў.
Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.
Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.